Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Рагачоў: ціск на Дзяніса Дашкевіча працягваецца

  • Дзяніс Дашкевіч
    Дзяніс Дашкевіч

24 жніўня Дзянісу Дашкевічу, які збіраецца абскардзіць рашэнне камісіі Рагачоўскай выбарчай акругі пра нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты, за некалькі хвілін да выхаду з дому патэлефанавалі на хатні нумар і параілі не падыходзіць блізка да будынку райвыканкама.

Званок таксама паступіў і на мабільны тэлефон аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы Дашкевіча. Мужчына, які тэлефанаваў са схаванага нумару, таксама параіў яму не падыходзіць блізка да райвыканкама - калі Дашкевіч і яго паплечнікі не хочуць “учорашняга паўтарэння”.

Нагадаем, што 23 жніўня Дзяніса Дашкевіча, а таксама яго жонку і яшчэ двух прадстаўнікоў кампаніі “Гавыры праўду!” дапыталі ў Рагачоўскім КДБ. Следчых цікавіла інфармацыя наконт прадпрымальніцкай дзейнасці Дашкевіча і даходаў, якія той атрымліваў за правядзенне вяселляў. Дашкевічу прыгразілі завядзеннем крымінальнай справы, а таксама паведамілі, што матэрыялы наконт ягонай дзейнасці будуць перададзеныя ў падатковую інспекцыю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма