Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: Сярод партыйцаў найбольш кандыдатаў ад ЛДП і КПБ

Па словах назіральнікаў, свае заявы прадстаўнікі гэтых партыяў падавалі ў апошнія дні рэгістрацыі. Мяркуецца, што такім чынам улады падстрахоўваліся, каб стварыць ілюзію альтэрнатывы на выбарчых участках. Прадстаўнікі апазіцыйных партыяў паабяцалі зняць свае кандыдатуры напярэдадні галасавання.

Аб’яднаную дэмакратычную партыю на выбарах у Мінску прадстаўляюць 9 кандыдатаў, у тым ліку старшыня Анатоль Лябедзька і ганаровы старшыня Станіслаў Багданкевіч. З'езд АГП зафіксаваў тры ўмовы, пры выкананні якіх магчымае поўнамаштабны ўдзел у выбарчай кампаніі: вызваленне ўсіх палітвязняў, уключэнне партыйных прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, адмена альбо жорсткая рэгламентацыя датэрміновага галасавання. Паколькі ні адзін з гэтых пунктаў ўлады не выканалі, АГП збіраецца байкатаваць выбары. З'езд, на якім будзе разгледжана пытанне зняцця кандыдатаў у дэпутаты з выбараў, адбудзецца 15 верасня.
Партыя БНФ таксама заклікае прадстаўнікоў зняць свае кандыдатуры з выбараў. А пакуль у Мінску зарэгістравана 5 кандыдатаў.

А больш за ўсё партыйцаў у Мінску вылучыла Ліберальна-дэмакратычная партыя. Зарэгістраваныя 18 кандыдатаў. На другім месцы – партыйцы ад Камуністычнай партыі Беларусі – 14 чалавек. Па адным прадстаўніку зарэгістравана ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі.

Ужо традыцыйна большасць зарэгістраваных кандыдатаўз’яўляюцца беспартыйнымі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма