Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: чыноўніца адмовілася ад удзелу ў выбарах

  • Таццяна Чуйкова
    Таццяна Чуйкова

На ўчорашнім паседжанні акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадскога выбарчай акругі № 62 былі зарэгістраваныя тры кандыдаты. Аднак у спісах прэтэндэнтаў першапачаткова было чатыры чалавекі.

Стаць кандыдатам у дэпутаты ПП НС пятага склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 мела намер намеснік дырэктара ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна» Таццяна Чуйкова, якая была вылучана сходам працоўнага калектыву. На паседжанні акруговай камісіі яе кандыдатура не абмяркоўвалася, паколькі незадоўга да паседжання чыноўніца забрала дакументы і адмовілася ўдзельнічаць далей у перадвыбарнай гонцы. Сябры камісіі патлумачылі, што Чуйкова сабралася з'язджаць з горада. Але яшчэ дзесяць дзён таму, 13 жніўня, такіх намераў у яе не было, што даволі дзіўна. Магчыма, чыноўніца выбыла з гонкі для таго, каб даць больш шанцаў на перамогу кіруючай справамі мясцовага райвыканкама Тамары Красоўскай.

Па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 у перадвыбарнай гонцы пакуль будуць удзельнічаць намеснік старшыні АГП Леў Марголін, заяўляў пра свой намер зняць кандыдатуру за тыдзень да выбараў, галоўны рэдактар ​​незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» Анатоль Букас, які вырашыў «ісці да канца», і кіраўніка справамі Барысаўскага райвыканкама Тамара Красоўская.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма