Бабруйск: У сваім радыё- і тэлевыступе Мацвей Хатары заклікаў бабруйчан байкатаваць выбары
Сябра АГП, зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты па Ленінскай выбарчай акрузе Мацвей Хатары сёння запісваў свой выступ для радыё і тэлебачання.
Сябра яго ініцыятыўнай групы і бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў адзначыў, што запіс прайшоў нармальна "калі, натуральна, выступ не парэжуць".
- На тэлебачанні нам сказалі, што адзняты матэрыял яны яшчэ павінны адправіць у выбарчую камісію, і там павінны вырашыць, пускаць яго ў эфір, ці не, - адзначыў Віктар Бузінаеў. - Па сутнасці, у выступе ўсё было ў межах партыйнай праграмы, выказвалася наша меркаванне наконт гэтага "выбар-шоў".
Таксама ў выступе Мацвей заклікаў бабруйчан не ісці галасаваць. Малады кандыдат кажа, што ён за "байкот гэтых выбараў дзеля свабодных выбараў".
Ініцыятыўная група адзінага бабруйскана дэмакратычнага кандыдата плануе адзняць падобны зварот самастойна і распаўсюдзіць яго праз незалежныя СМІ.
Калі выступ Мацвея Хатары пройдзе цэнзуру, яго можна будзе ўбачыць на канале "Беларусь-2", 27 жніўня, з 19.05 да 19.20.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма