Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гарадзенскае тэлебачанне супраць нацыянальнай сімволікі

24 жніўня ў Гародні пачаліся першыя запісы выступаў кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні і радыё. Падчас запісу старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў хацеў паставіць перад сабой маленькі бел-чырвона-белы сцяжок. Аднак гэта выклікала катэгарычнае пярэчанне з боку адміністрацыі гарадзенскай тэлерадыёкампаніі. Вадзім Саранчукоў доўга даводзіў прадстаўніцы тэлебачання Вользе Максімчык, што гэта нацыянальная сімволіка, аднак тая была “непрабівальнай”. Урэшце давялося пагадзіцца з тым, што сцяжка не будзе. “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма