Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім: кандыдата адпусцілі ў адпачынак толькі з “дазволу” выбаркама

  • Cябра Партыі БНФ Віктар Марчык (Слонім)
    Cябра Партыі БНФ Віктар Марчык (Слонім)

Ахоўнік Слонімскай птушкафабрыкі, сябра партыі БНФ Віктар Марчык, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56, у перадвыбарчы адпачынак пайшоў амаль са скандалам.  

Толькі сёння, 25 жніўня, прадпрыемства адпусціла яго ў адпачынак на час выбарчай кампаніі. І гэта толькі пасля тэлефанавання з Мастоўскай акруговай камісіі ў адміністрацыю птушкафабрыкі. Хоць дакументы аб тым, што Віктар Марчык зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, былі высланы яшчэ 22 жніўня, але надзіва дакумент з Мастоў у на Слонімскую птушкафабрыку ішоў ажно тры дні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма