Кандыдаты ад “Белай Русі” ладзяць канцэрты ў свой гонар
Цэнтрвыбаркам абвесціў аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 23 жніўня, а ўжо праз два дні дэлегацыя віцебскіх кандыдатаў ад “Белай Русі” арганізавана наведала Мінск.
Афіцыйна 42
кандыдаты ў дэпутаты ад Віцебскай вобласці прыехалі ў Мінск, каб пераняць
вопыт арганізацыі агітацыйна-прапагандысцкай працы. Па факце ж, у іх гонар быў
арганізаваны святочны канцэрт з выступам дзіцячых танцавальных і песенных
калектываў.
Агенцтва "Мінск-навіны" паведамляе, што дэлегацыя з Віцебску наведала
перадвыбарчы мітынг, арганізаваны ініцыятыўнай групай кандыдата ў дэпутаты ад
Грушэўскага выбарчай акругі Васіля
Аляксеенкі, які з’яўляецца камандзірам корпуса аховы
грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС.
Пасля мітынгу для віцебскай дэлегацыі арганізавалі канцэрт у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» Маскоўскага раёна. У гонар кандыдатаў у дэпутаты выступілі дзіцячыя танцавальныя і музычныя калектывы.
Арганізавала візіт сталічная арганізацыя РГА "Белая Русь". На сустрэчы прысутнічаў і старшыня арганізацыі Аляксандр Радзькоў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма