Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Зэльва: падчас раённага свята агітавалі толькі за праўладную кандыдатку Сопікаву

  • Агітстэнд Алы Сопікавай на Ганненскім кірмашы ў Зэльве 25 жніўня
    Агітстэнд Алы Сопікавай на Ганненскім кірмашы ў Зэльве 25 жніўня

На Ганненскі кірмаш - свята раённага маштабу, якое праходзіла ў Зэльве 25 жніўня – мясцовыя чыноўнікі запрасілі толькі аднаго з чатырох кандыдатаў у дэпутаты - Алу Сопікаву, дырэктара СШ № 9 г. Слоніма.

Іншым тром кандыдатам, якія разам з Сопікавай балатуюцца па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, запрашэнне не паступала.

Відавочна, да гэтага мерапрыемства праўладная кандыдатка   рыхтавалася даўно. Бо 23 жніўня толькі скончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў, а ўжо 25 жніўня на стэндах у Зэльве былі развешаныя каляровыя плакаты Сопікавай, загадзя надрукаваныя ў Слонімскай друкарні, раздаваліся зэльвенцам і агітацыйныя ўлёткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма