Жлобін: райвыканкам адмовіўся пашырыць спіс месцаў для агітацыі
Кандыдат у дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка атрымаў адмову з райвыканкама на просьбу пашырыць месцы для правядзення прадвыбарнай агітацыі.
– У адмове напісана, што парк “Прыдняпроўскі”, а таксама стадыён “Лакаматыў” – выдатныя месцы для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, таму што гэта месцы, дзе сканцэнтравана найбольшая колькасць людзей, – кажа Рыбчанка. – Цікава, што ў мінулым годзе, калі мы спрабавалі зладзіць пікет у парку “Прыдняпроўскі”, прадстаўнікі раённай улады запыталіся ў мяне на судзе, чаму я вырашыў праводзіць пікет у такім “ціхім” і “нялюдным” месцы. Атрымліваецца, райвыканкамаўцы самі сабе супярэчаць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма