Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёў: абскарджваецца затрыманне і канфіскацыя прадукцыі кампаніі “За справядлівыя выбары 2012”

  • Юрый Новікаў
    Юрый Новікаў

Адпаведныя скаргі Юрый Новікаў і Галіна Лісіцына накіравалі ў Пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва, Пракуратуру Магілёўскай вобласці, начальніку УУС аблвыканкама і начальніку аддзела аховы правапарадку Магілёва. У сваіх скаргах яны адзначаюць, што інцыдэнт, які адбыўся з імі без усялякіх на тое падставаў, парушае выбарчае заканадаўства.

Юрый Новікаў кажа, што ўжо вядома пра тое, што іх скаргі перанакіраваны ў Ленінскі РАУС Магілёва - тую ўстанову, супрацоўнікі якой праводзілі затрыманне лідэраў магілёўскай кампаніі “За справядлівыя выбары 2012” і канфіскацыю ў іх друкаванай прадукцыі.

На сёння, 28 жніўня, Новікаў і Лісіцына позвамі выкліканы ў Ленінскі РАУС для далейшага разбіральніцтва па дадзенай справе. Юрый Новікаў мяркуе, што справа можа скончыцца судовым разбіральніцтвам.

Нагадаем, што 23 жніўня на вуліцы Грышына ў раёне Чыгуначнага вакзала супрацоўнікамі ДАІ была спынена машына Юрыя Новікава. Для разбіральніцтва яго папрасілі праехаць у Ленінскі РАУС, дзе адбыўся дагляд машыны. У багажніку былі знойдзены “Метадычныя рэкамендацыі для назіральнікаў” у колькасці 293 асобнікаў, “Рабочы сшытак назіральніка” – 291 асобнік, інфармацыйны бюлетэнь кампаніі “За справядлівыя выбары” у колькасці 905 асобнікаў. Уся друкаваная прадукцыя была канфіскавана міліцыянтамі.

Трэба таксама адзначыць, што пратакол канфіскацыі рэчаў і дакументаў стрэйшы міліцыянт Загорскі, які праводзіў канфіскацыю, складаць адмовіўся. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма