Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Свабоднае слова” працягвае серыю зняважлівых артыкулаў пра апазіцыю

Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» напярэдадні выбараў актыўна палівае брудам апазіцыю агулам і мясцовых актывістаў у прыватнасці. Мы ўжо пісалі пра тое, як сайт газеты размяшчаў зняважлівыя карыкатуры ці галоўны рэдактар пісаў артыкул пра апазіцыянераў, ужываючы такія словы, як «оппы», «кодла», «адшчапенцы», «здраднікі», «перабежчыкі».

Зараз сайт дзяржаўнай газеты на галоўнай старонцы змясціў новы «артыкул» пад загалоўкам «Нашы оппы абараняюць правы гомасексуалістаў і лесбіянак».

Маўляў, рэдакцыя праводзіла інтэрнэт-апытанне, вынікі якога паказалі, што апазіцыя абараняе правы геяў і лесбіянак. «Упэўненасць большасці ўдзельнікаў апытання ў тым, што нашы оппы абараняюць правы прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, канечне ж, невыпадковая,  - піша аўтар артыкулу, і узгадвае «Чарнобыльскі шлях», а таксама тое, што «оппы актыўна спрабуюць насадзіць у Беларусі еўрапейскія каштоўнасці, краевугольным камянём якіх і з'яўляюцца аднаполыя шлюбы».

Больш таго – аўтар артыкулу папярэджвае чытачоў, што, збіраючы подпісы па кватэрах за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты парламенту, дадзеныя подпісы могуць быць выкарыстаны потым для ініцыяцыі законапраекту аб легалізацыі аднаполых шлюбаў у Беларусі.

Здаецца, у дадзеным артыкуле парушаны адразу некалькі артыкулаў, прычым не толькі Закону аб СМІ, але і Выбарчага заканадаўства, і Крымінальнага кодэксу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма