Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Брэсце да тэлевыступаў кандыдатаў таксама спрычынілася цэнзура

Як паведаміла прадстаўніца Аб’яданай грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч, зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3, падчас запісу тэлевізійнага звароту да выбарцаў ёй было забаронена выкарыстоўваць словы “пікет”, “байкот” і “Лукашэнка”, што былі ў падрыхтаваным да запісу тэксце.

У прыватнасці, супрацоўнікі тэлебачання заявілі Касцюковіч, што яна не можа напрыканцы свайго выступу запрашаць людзей на пікеты і сустрэчы, нягледзячы на тое, што гэта прадугледжана выбарчым заканадаўствам у агітацыйны перыяд. Пазней да карэктыроўкі звароту далучылася і запрошаная мясцовай тэлерадыёкампаніяй юрыст, пасля чаго, прызнаецца кандыдат ад АГП, зварот да выбарцаў атрымаўся зусім не такім, як яна спадзявалася.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма