Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Радыё Магілёў” не будзе размяшчаць на сваім сайце запісы выступаў кандыдатаў у дэпутаты

Пра гэта, у тэлефоннай размове сваім слухачам, паведамілі на магілёўскім радыё. Запісы кандыдатаў можна слухаць толькі ў жывым эфіры. Калі ж магілёўцы прапусцяць выступ, то знайсці іх у даступных архівах на сайце “Радыё Магілёў” будзе немагчыма. “Размяшчэнне архіўных запісаў на сайце не прадугледжана. Для таго, каб грамадзяне маглі ведаць пра тое, калі будзе выступаць той ці іншы кандыдат, наша радыё размясціла графік выступу кандыдатаў у дэпутаты, за якім трэба сачыць”, - паведамілі ў тэлефоннай размове.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма