У Оршы радыёвыступы кандыдатаў можна пачуць толькі па правадной сетцы
Кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ўступіла ў этап перадвыбарчай агітацыі. У адпаведнасці з законам, кожнаму кандыдату даецца эфірны час на радыё і тэлебачанні.
Як аказалася, гладка тут усё выглядае толькі на паперы. Да прыкладу, у Аршанскім рэгіёне калі вы хочаце пачуць радыёзвароты кандыдатаў, круціць ручку налады радыёпрымача бескарысна. Адпаведная праграма Віцебскага абласнога радыё з выступамі кандыдатаў ідзе толькі па правадной радыёсеты. І гэта ў той час, калі амаль палова аршанцаў ўжо не мае праваднога радыё, дамы новабудоўляў здаюцца ў наш час без радыёфікацыі, дзесьці самі жыхары ад яго адмовіліся, дзесьці сувязісты знялі састарэлыя радыёправады. Больш за тое, як аказалася абласное радыё наогул не мае сваёй старонкі ў сетцы Інтэрнэт, а яго праграму не друкуе ні адна з газет. Таму загадзя звычайнаму грамадзяніну даведацца пра час выступу таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты практычна немагчыма. Нават і не верыцца, што такое можа быць у 21-м стагоддзі.
Зразумела, трэба быць ужо вельмі непапраўным аптымістам, каб гаварыць аб эфектыўнасці такіх радыёзваротаў як формы агітацыі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма