Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК не задаволіў ніводнай скаргі віцебскіх патэнцыйных кандыдатаў

  • Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына
    Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына

Шэсць прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах спрабавалі аспрэчыць рашэнні акруговых выбарчых камісій, якія не зарэгістравалі іх у кандыдаты на ўдзел у парламенцкіх выбарах. І ўсе атрымалі адмовы.

Цэнтарвыбаркам не задаволіў скаргу Ірыны Яскевіч, віцебскай прадстаўніцы АГП, якая хацела балатавацца ў Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18, і якую выбарчая камісія не зарэгістравала на падставе памылкі ў дэкларацыі пра маёмасць.

Аспрэчыць нерэгістрацыю не ўдалося двум палачанам – пенсіянеру Сяргею Рабцаву і стваральніку прыватнага музея Леніна Мікалаю Панкрату. Абодвух не зарэгістравалі, бо камісіі заявілі пра вялікую колькасць недаставерных подпісаў.

Хібы і памылкі ў падпісных аркушах знайшла камісія Полацкай гарадской выбарчай акругі №28 знайшла і ў актывісткі кампаніі "Гавары праўду" Лідзіі Сагідулінай. ЦВК падтрымаў гэтае рашэнне.

Камісія Віцебскай Кастрычніцкай акругі №20 не зарэгістравала яшчэ аднаго актывіста кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Парсюкевіча, а таксама былога ўдзельніка мінулых прэзідэнцкіх выбараў  Уладзіміра Правальскага. Абодва падавалі скаргі ў ЦВК, і іхныя скаргі былі адхіленыя.

Што тычыцца Уладзіміра Правальскага, то неабыякавасць да гэтай асобы ваўсю дэманструюць мясцовыя дзяржаўныя СМІ. Газета "Народнае слова", пішучы пра тых, каму акруговыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі, назвала яго чалавекам, "набыўшым скандальную вядомасць падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі". Што журналіст Сяргей Кочатаў хацеў сказаць чытачам гэткай негатыўнай заўвагай, патлумачана не было, -- Уладзіміру Правальскаму проста далі негатыўную характарыстыку.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма