Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Людмілу Дзенісенку кандыдатам у дэпутаты

На сваім паседжэнні, што адбылося 28 жніўня, Цэнтрвыбаркам задаволіў скаргу кіраўніка Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людмілы Дзенісенкі, якой раней выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй акругі №1 адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сваё рашэнне акруговая камісія матывавала тым, што Дзенісенка не ўзгадала ў сваёй дэкларацыі зямельны ўчастак і размешчаны на ім жылы будынак. Аднак прадстаўніца “Справядлівага свету” змагла давесці, што згаданы ўчастак быў прададзены яшчэ ў 2003-м годзе. Да скаргі ў Цэнтрвыбаркам Людміла Дзенісенка далучыла дакументы, якія падцвярджаюць продаж гэтай маёмасці. У выніку ЦВК прыйшоў да высновы, што права ўласнасці было спынена, а таму актывістка партыі “Справядлівы свет” падала ў акруговую камісію дакладныя звесткі. Сваім рашэннем Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Людмілу Дзенісенку кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй акрузеі №1, дзе яна будзе пятым прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат.

 

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма