Пінск: нават фотаздымкі кандыдатаў не надрукаваны
На новым этапе перадвыбарчай кампаніі, калі можна праводзіць агітацыю, пінскія кандыдаты ў дэпутаты так і не актывізаваліся. Магчыма, яны разлічваюць на тое, што сваім выступам на тэлебачанні прыцягнуць увагу выбаршчыкаў. Дарэчы, выступы кандыдатаў у дэпутаты па Пінскай гарадской і Пінскай сельскай выбарчым акругах выйдуць у эфір 30 жніўня.
Мясцовая прэса працягвае ігнараваць выбарчую тэматыку і падае толькі неабходную па законе інфармацыю. Газета “Пінскі веснік” нават не надрукавала фотаздымкаў зарэгістраваных кандыдатаў.
”Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма