Рагачоў: незарэгістраваны прэтэндэнт ад “Гавары праўду” выступіў за байкот выбараў
Скарга Дзяніса Дашкевіча, якая разглядалася ўчора на паседжанні ЦВК, засталася незадаволенай: актывіста кампаніі “Гавары праўду!” не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты.
Як паведамляецца, за Дашкевіча было сабрана больш за 1500 подпісаў, у выбарчую камісію было здадзена 1080. Згодна з выдадзенай копіяй рашэння камісіі, сабраных подпісаў за Дашкевіча ў камісію трапіла 1056, з іх 68 прызнаныя несапраўднымі. Актывісту “Гавары праўду!” паведамілі, што ў камісію таксама паступілі заявы грамадзян, якія не прадпісваліся за Дашкевіча, але самі заявы Дашкевічу не паказалі. Пры гэтым да працэдуры праверкі подпісаў ні назіральнікаў, ні членаў яго каманды не пусцілі.
У сувязі з гэтым Дашкевіч праз незалежны сайт vrogacheve.ru звярнуўся да рагачоўцаў з прапановай байкоту выбараў у парламент.
“Калі вас будуць гнаць на выбарчыя ўчасткі, пішыце на бюлетэне: “Я супраць усіх”. Калі вы мелі намер аддаць свой голас за Дзяніса Дашкевіча, пішыце: “Я за Дашкевіча”, – гаворыцца ў звароце.
Сваёй галоўная задачай рагачоўскія актывісты ставяць “пустуючыя выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень галасавання – 23 верасня”. Пры гэтым каманда Дашкевіча звярнулася да ўсіх тых, хто можа аказаць дапамогу ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі.
”Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма