Уладзімір Навясяд казаў пра палітвязняў
Падчас свайго выступлення на тэлеканале “Беларусь-2” палітык падкрэсліў, што ў сённяшніх умовах недастаткова толькі прыйсці на ўчастак і прагаласаваць. “Вядома, што будуць працаваць міжнародныя назіральнікі, але гэтага недастаткова. Мы самі мусім бараніць свае галасы, бо кожны з нас можа стаць назіральнікам”.
Кандыдат паабяцаў выбаршчыкам, што ў выпадку сваёй перамогі ён будзе прадастаўляць інфармацыю па ўсіх заканадаўчых ініцыятывах і галасаванні, якое будзе праходзіць у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Таксама палітык у сваёй прамове ўзгадаў пра беларускіх палітвязняў. “Вызваленне палітвязняў патрэбнае не міжнародным арганізацыям ці Заходнім краінам. Гэта,у першую чаргу, патрэбна нам самім”. Уладзімір Навасяд – першы з мінскіх кандыдатаў, хто публічна заявіў пра жаданне ўдзельнічаць у выбарчых дэбатах. Па інфармацыі ад ЦВК пакуль большасць кандыдатаў неахвотна праяўляюць жаданне дыскутаваць на тэлебачанні.
Кандыдат ад Беларускай партыі левых “Справяблівы свет” Мікалай Дылько звярнуўся да выбаршчыкаў з заклікам не прыходзіць на датэрміновае галасаванне. Паводле кандыдата, менавіта ў гэты перыяд і адбываюцца фальсіфікацыі. “Таму што б вам ні казалі, як бы вас ні прымушалі, не прыходзьце на датэрміновае галасаванне. Галасаваць трэба толькі ў дзень выбараў – 23 верасня”, - адзначыў ён.
Крытычным выступленне было і кандыдата Аксаны Дружынай, якая працуе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Яна выказала занепакоеннасць рэформамі ў сферы медыцыны і адукацыі, паставіла пад сумнеў якасць працы дзейснага парламента.
Учора выбаршчыкі таксама змаглі пазнаёміцца з кандыдатам Мажэйка Паўлам, які на працягу трох тэрмінаў з’яўляся дэпутатам гарадскога савета, а таксама шмат год узначальвае “Аўтобусны парк №2”. Сярод пунктаў сваёй праграмы ён агучыў змяненне падатковага заканадаўства, выплатаў пенсій, а таксама будаўніцтва паліклінік у мікрараёнах Лошыца і Серабранка.
Яшчэ два кандыдаты па Свіслацкай выбарчай акрузе №94 - Алена Прадун (КПБ) і Аляксандр Сасноў (АГП) - з прамовамі пакуль не выступалі.
”Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма