Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Выступ кандыдата ў дэпутаты Васіля Палякова не паказалі па тэлебачанні

  • Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў
    Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

28 жніўня па гомельскаму тэлебачанні прайшлі запісы выступленняў кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца па Гомельскай-Цэнтральнай № 33 і Гомельскай-Савецкай № 34 акругах. У 19.25 у эфіры павінен быў быць выступ намесніка старшыні АГП, старшыні абласной арганізацыі Васіля Палякова, які балатуецца па Савецкай акрузе.

Але замест выступу апазіцыянера быў устаўлены «інфармацыйна-прапагандысцкі» блок пра дасягненні ўлады, прычым гледачам распавялі аб прадпрыемстве «Гомельскія цеплавыя сеткі», і пра тое, што яно заўсёды забяспечвае жыхароў горада цяплом. Дырэктар прадпрыемства Міхаіл Пачынок балатуецца таксама па Савецкай акрузе. Выходзіць, апазіцыянерам эфір не далі, а праўладным кандыдатам – дабавілі?

Васіль Палякоў прадбачыў, што яго выступ «выражуць» пасля з'яўлення рашэння Назіральнай рады пры Цэнтрвыбаркаме аб забароне выхаду ў эфір выступаў шэрагу кандыдатаў ад АГП. Ён лічыць, што зараз намаганні ўлады скіраваныя на тое, каб забяспечыць яўку. «Яшчэ ніколі выбары не былі так нецікавыя людзям, у грамадстве не было такой абыякавасці да гэтага працэсу, і мала хто збіраецца ў іх удзельнічаць, а тут яшчэ апазіцыянеры заклікаюць не хадзіць. Напрыклад, я ў выступе казаў, што не варта хадзіць на выбары, бо гэта нічога не вырашае, спіс дэпутатаў ужо зацверджаны. Вось таму запісы і не пусцілі ў эфір», - зазначыў Палякоў.

 

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма