Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: дырэктары школ агітуюць на бацькоўскіх сходах

У некаторых гомельскіх школах зараз праходзяць бацькоўскія сходы па падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага году. Акрамя арганізацыйных момантаў: дзелавога стылю адзення, раскладу званкоў, дырэктары школ распачалі сярод бацькоў агітацыю. Напрыклад, у адной са школ Чыгуначнага раёна дырэктар школы папрасіла бацькоў прыйсці на выбары, матывуючы гэта тым, што дзяржава патраціла грошы, а гэта грошы нашы, падаткаплацельшчыкаў, таму, паважаныя бацькі, схадзіце і прагаласуйце. Прычым вось ёсць добры кандыдат – дырэктар сярэдняй школы №5 Віктар Фесак, і «ён харошы чалавек».

«Якім бы харошым чалавекам не быў дырэктар той школы, і як бы добра не ставілася да яго яго калега – дырэктар іншай школы, яна агітаваць на бацькоўскім сходзе не мае права. У прыватных размовах яна можа распавесці, як ставіцца да таго дырэктара, і які ён харошы чалавек. А на сходзе дырэктар выступала як афіцыйная асоба. Гэта выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу. Ёсць строга вызначаныя законам месцы для агітацыі. Каб тая дырэктар прайшла на, скажам, пікет, у падтрымку кандыдата, ці на сход – то мела бы права там агітаваць за свайго калегу. Тут жа яна выкарыстала сваю пасаду, аўтарытэт, не па прызначэнню», - лічыць праваабаронца, назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма