Віцебскі аблвыканкам выказаў падзяку назіральніку ад БХК
У канцы ліпеня назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта пры акруговай камісіі Лепельскай акругі № 23 Ігар Казмерчак звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам ў сувязі з адзначанымі ім памылкамі ў рашэннях аб утварэнні выбарчых участкаў на тэрыторыі акругі. Днямі прыйшоў адказ з Віцебскага аблвыканкама.
У адказе гаворыцца, што "кіраўніцтвам арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама разгледжаны звароты аб недакладнасці ў рашэннях Чашніцкага райвыканкама ад 12 ліпеня 2012 № 524 і Лепельскага райвыканкама ад 16 ліпеня № 700 аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. У названыя рашэнні унесены адпаведныя змены.
Выказваем падзяку за актыўную грамадзянскую пазіцыю".
На думку саміх назіральнікаў такі адказ ўяўляе сабой выключна рэдкі выпадак, калі ўлады дзякуюць грамадскім назіральнікам. На жаль у апошні час значна часцей даводзіцца сутыкацца з зусім процілеглай сітуацыяй.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма