Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слуцк: незарэгістраванага Аляксандра Солапа папярэдзілі, што яму падкінуць наркотыкі ці зброю

Пасля скандалу ў Цэнтрвыбаркаме і адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам слуцкаму прадпрымальніку Аляксандру Солапу перадалі інфармацыю аб аперацыі, якая рыхтуецца супраць яго з удзелам праваахоўных органаў.

Нагадаем, 29 жніўня ЦВК не задаволіў скаргу незарэгістраванага дэпутатам па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандра Солапа. Юрыдычных падстаў для адмовы ў рэгістрацыі не было. Цэнтрвыбаркам прыняў гэтае рашэнне “па маральна-этычных меркаваннях”.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў у прысутнасці журналістаў, што ён кожны дзень атрымлівае лісты з просьбамі “не рэгістраваць Солапаў, таму што ён злачынец”.
Прапанову Лазавіка пакінуць рашэнне акруговай камісіі ў сіле падтрымалі дзевяць чалавек. «Супраць» прагаласавала 1 Лідзія Ярмошына.

Рашэнне ЦВК Аляксандр Солап мае намер аспрэчыць у Вярхоўным Судзе.

Праз некалькі гадзін пасля паседжання ЦВК да Аляксандра Солапа і яго жонкі ў скверы каля будынка КДБ у Мінску падышоў невядомы. Мужчына назваўся добразычліўцам і сказаў, што валодае інфармацыяй аб аперацыі, якая рыхтуецца супраць Аляксандра з удзелам праваахоўных органаў. Па словах незнаёмца, Аляксандра Солапа збіраюцца затрымацьу аўтамабілі і пры ператрусе знойдуць наркотыкі ці зброю.

«Не ведаю, што мне рабіць, - здзіўляецца Аляксандр Солап. - Мяне ў падполле змушаюць сыходзіць?».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма