У цэнтры Гомеля агітацыйныя матэрыялы прапаноўваюць размяшчаць на плакатах з цырку (фота)
На прыпынках грамадскага транспарту ў Гомелі з'явіліся аформленыя месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў пад рубрыкай «Выбары-2012». Калі мінакі прыгледзеліся, то аказалася, што стэнды аформлены з плакатаў – рэкламы цырку, проста перавернутай на іншы бок. Прычым такая сітуацыя – на ўсіх прыпынках у цэнтры Гомеля: 8 сакавіка, цырк, універмаг, плошча Леніна.
Праз белую паперу прасвечваюцца словы «Цырк» і «На біс!», а таксама фізіяномія вясёлага клоуна.
Між іншым, агітацыйных плакатаў пакуль на такіх аформленых стэндах пакуль не бачна. Можа, кандыдаты не хочуць, каб іх агітацыя асацыявалася з цыркам?
”Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма