Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім: машын няма толькі ў кандыдата ад БНФ

Чатыры кандыдаты ў дэпутаты, якія зарэгістраваны па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, падалі дэкларыцыі аб прыбытках за 2011 год і маёмасці. Згодна пададзеных дэкларый, кандыдат Дзмітрый Андрукоў мае дзве ўласныя машыны. Гэта Опель-Амега, 2002 года выпуску і  Дэа Нубіра, 1998 года выпуску.

Кандыдат у дэпутаты Міхаіл Караткевіч ва ўласным карыстанні таксама мае дзве машыны: Шкода Форман, 1992 года выпуску і Міцубісі Спейс, 2001 года выпуску.

І кандыдат у дэпутаты Ала Сопікава не адстала ад сваіх канкурэнтаў-мужчын, бо і ў яе ўласнае аўто -- гэта Аўдзі А4, 1995 года выпуску і Плімут Ваяджэр, 2000 года выпуску.

Машын не мае толькі кандыдат ад Партыі БНФ Іван Шэга.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма