Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК задаволіла скаргу Уладзіміра Малярчука на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам

Пасля паседжання ЦВК, якое адбылося 29 жніўня, на Вілейскай выбарчай акрузе №74 з’явіўся другі кандыдат. Прадстаўніку АГП Уладзіміру Малярчуку ўдалося даказаць, што рашэнне акруговай камісіі аб няпэўнасці звестак у падаткавай дэкларацыі, якое паслужыла прычынай адмовы, было няслушным.

Нагадаем, што 22 жніўня Вілейская акруговая камісія не зарэгістравала кандыдатам Уладзіміра Малярчука з-за таго, што ён быццам з’яўляецца ўладальнікам дачнага ўчастка і не пазначыў гэта ў дэкларацыі. На рашэнне камісіі тады не паўплывала наяўнасць у Малярчука дакументаў аб даўнім продажы гэтага ўчастка.

У выніку ён быў вымушаны звярнуцца ў ЦВК са скаргай, пасля чаго ўрэшце атрымаў статус кандыдата.

У сваім звароце да выбаршчыкаў, размешчаным на неафіцыным сайце vialejka.org,  Уладзімір Малярчук адзначае, што разглядае як абвінавачванне ў непрыстойным учынку запіс акруговай камісіі аб тым, што ён пазначыў няпэўную інфармацыю аб маёмасці. Кандыдат паведамляе таксама, што збіраецца падаваць ў суд на акруговую камісію за абарону гонару і дзелавой рэпутацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма