Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гародня: за ўлёткі з заклікам да байкоту – выклік у КДБ

Як паведаміў старшыня гарадзенскай суполкі Кастрычніцкага раёну Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзмітрый Аўдзейчык, на яго і ягонага сябра Яўгена Швядзько ідзе ціск з боку спецслужбаў. Па словах Аўдзейчыка, ён і Швядзько былі затрыманыя тыдзень таму ў момант, калі расклейвалі самаробна выпушчаныя ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў. Аўдзейчык расказаў, што іх высачыў чалавек у цывільным і патэлефанаваў у міліцыю. Затрыманых завезлі ў РАУС па вуліцы Гая, трымалі там тры гадзіны і ўзялі пісьмовыя тлумачэнні. Пры тым хлопцаў палохалі нават крымінальнай адказнасцю, ацаніўшы што змест улётак мае “антигосударственный характер”. Актывісты чакалі, што іх выклічуць у суд для разгляду адміністрацыйнай справы. Аднак, па словах Аўдзейчыка, днямі Яўгену Швядзько патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што неўзабаве абодвух выклічуць туды для разбіральніцтва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма