Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Платныя паслугі для кандыдатаў: розныя раёны – розныя кошты

Дзяржаўныя раённыя газеты Гомельскай вобласці прапануюць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў размясціць агітацыйныя матэрыялы на платнай аснове. Кошты і ўмовы ў розных раёнах адрозніваюцца.

Напрыклад, “Калінкавіцкія навіны” могуць прадаставць кандыдатам газетную плошчу па кошту 2200 рублёў за 1 квадратны сантыметр. У суседнім Рэчыцкім раёне газета “Дняпровец” за той самы сантыметр просіць 2870 руб. А ў “Светлагорскіх навінах” кандыдаты павінны выкласці 3000 руб. за кв. см.

Адрозніваюцца і ўмовы, на якіх газеты гатовы друкаваць платныя агітматэрыялы. У Светлагорску газета можа змясціць іх толькі на другой паласе, у Рэчыцы – толькі на трэцяй. А ў Калінкавічах – і на другой, і на трэцяй.

Аб’ём матэрыялаў, якія прапануюць друкаваць газеты, таксама не аднолькавы. Калінкавіцкія кандыдаты могуць апублікаваць не больш 2-х машынапісных старонак (ці 4000 знакаў камп’ютарнага тэксту) і на плошчы не больш чым 250 кв. см. У Светлагорску кандыдат можа разлічваць на 1014 кв. см, а колькасць знакаў ці слоў не агаворваецца. Што тычыцца Рэчыцы, то тут газета гатова аддаць кандыдату цэлую паласу.

У Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах газеты могуць выпусціць платны агітматэрыял і ў перадачы раённага праваднога радыё. У Рэчыцы гэта каштуе 1600 руб. за 1 секунду, у Калінкавічах – 2500 руб.

Паводле заканадаўства, аплату кандыдаты ў дэпутаты робяць са сродкаў свайго выбарчага фонду, калі ён ёсць.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма