Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: Выступ Анжалікі Камбалавай не паказалі

  • Анжаліка Камбалава
    Анжаліка Камбалава

Тэлерадыёкампанія “Брэст” 29 жніўня не паказала выступ кандыдата ў дэпутаты Анжалікі Камбалавай, якая зарэгістравана па Баранавіцкай- Заходняй выбарчай акрузе № 5 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У сваёй прамове актывістка АГП сказала, што ў нас няма незалежнага тэлебачання, незалежных сродкаў масавай інфармацыі, акрамя недзяржаўных, няма справядлівага суду, законаў, перад якімі ўсе роўныя, няма адукацыі на роднай мове. Затое ёсць палітвязні – чаго няма нідзе ў Еўропе, ёсць людзі, якія апынуліся ў турмах за свае перакананні. Далей свой выступлен Анжаліка Камбалава прысвяціла выключна праблеме палітвязняў.

Старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава заклікала грамадзян да актыўнага байкоту і не галасаваць датэрмінова.

– У маім выступе не было заклікаў да вайны і гвалту, да міжнацыянальных канфліктаў. Я выказала сваю грамадзянскую пазіцыю наконт цяперашніх выбараў і сказала, што ў нас няма дэмакратыі, а ёсць палітвязні. Закон дазваляе мне гаварыць тое, што думаю. Тэлерадыёкампанія “Брэст” маю прамову не паказала, што яшчэ раз сведчыць аб несумленных і несвабодных выбарах, – адзначыла Анжаліка Камбалава.

Яна дадала, што ўжо падрыхтавала зварот, у якім просіць кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Брэст” патлумачыць прычыны, па якіх яе выступленне не паказалі па тэлевізіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма