Барысаў: замест выступу Льва Марголіна ў эфіры гучала музыка
Увечары 29 жніўня ў эфіры радыё «Сталіца» павінен быў транслявацца выступ кандыдата ў дэпутаты ПП НС пятага склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе No.62 Льва Марголіна.
Аднак, замест выступу вылучэнца ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, намесніка старшыні АГП Льва Марголіна http://spring96.org/be/news/55550 у эфіры гучала музыка. Пасля музычнай паўзы можна было пачуць выступ іншага кандыдата па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе No.62 - кіруючай справамі Барысаўскага райвыканкама Тамары Красоўскай.
«Маё выступленне запісвалася ў панядзелак, - распавядае Леў Марголін. - Я выклаў пазіцыю АГП з нагоды выбараў у Беларусі. Заклікаў да байкоту выбараў у маім выступленні не было. Я сказаў выбаршчыкам, каб яны не хадзілі галасаваць датэрмінова, а калі не ўпэўнены ў тым, што іх галасы будуць правільна падлічаны, прыйсці ў нядзелю, 23 верасня, і прагаласаваць супраць усіх. Мабыць, нават такі выступ ўлады палічылі небясьпечным ».
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма