Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: Апазіцыйныя кандыдаты – з найменшым прыбыткам

Газета “Шахцёр” апублікавала дадзеныя акруговых камісій аб прыбытках кандыдатаў па салігорскіх гарадской і сельскай акругах. Выявілася, што праўладныя кандыдаты значна багацейшыя за сваіх апазіцыйных супернікаў.

Цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат па Салігорскай гарадской акрузе №68 Яўген Абаленскі меў агульны прыбытак за 2011 год у памеры 77 115 107 рублёў. Ягоны спарынг-партнёр і дырэктар ЖКГ “Комплекс” Ігар Дзялендік атрымаў у мінулым годзе 78 141 469 рублёў прыбытку. Кандыдат ад апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка мае агульны гадавы прыбытак за 2011 год толькі 18 958 435 рублёў.

Па Салігорскай сельскай акрузе №69 сітуацыя выглядае наступным чынам. Начальніца ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкаму Таіса Данілевіч мае прыбытак за 2011 год у памеры 47 567 979 рублёў. Яе спарынг-партнёр ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, слесар Мінскага аўтазаводу Уладзімір Сушчыц за гэты ж перыяд атрымаў прыбытак на суму 28 896 869 рублёў. Апазіцыянер з партыі АГП Арцём Агафонаў даходу ў 2011 годзе наогул не меў.

Такім чынам, праўладныя кандыдаты у сярэднім у 6 разоў багацейшыя за кандыдатаў ад апазіцыі. Варта адзначыць, што сярдні гадавы даход па Салігорскім раёне за 2011 склаў 35 724 000, што таксама амаль ў два разы меней за даходы праўладных кандыдатаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма