Першыя дэбаты будуць запісаны 31 жніўня
Прэс-служба АГП паведамляе, што ўсе 35 зарэгістраваных ад партыі кандыдатаў выказалі жаданне паўдзельнічаць у дэбатах. Аднак з боку праўладных кандыдатаў актыўнасці не назіраецца. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік тлумачыць гэта тым, што прэтэндэнты пакуль не гатовыя да новай формы камунікацыі з выбаршчыкамі.
Па меркаванні старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, для такой спецыфічнай краіны як Беларусь сапраўдныя дэбаты павінны ісці ў прамым эфіры і не менш за 30 хвілін. Аднак па нормах, зацверджаных ЦВК, дэбаты будуць папярэдне запісваць, і транслявацца будуць выступы працягласцю не больш за 5 хвілінаў.
“Гэтая кампанія ўжо ведае як мінімум 15 прыкладаў палітычнай цэнзуры, калі выступы кандыдатаў ад АГП не выйшлі ў эфір. Па-другое, што можна ў ходзе дыскусіі сказаць за пяць хвілін? Гэтага часу відавочна недастаткова, каб выбаршчык разабраўся ў праграме і пазіцыі прэтэндэнтаў. Аднак нам ёсць што сказаць і прапанаваць выбаршчыкам нават у рамках пяці хвілін”, - перадае словы Лябедзькі прэс-служба партыі. Палітык лічыць, што калі ўлады нязгодныя з пазіцыяй апазіцыйных лідараў, яны праз сваіх кандыдатаў мусяць даносіць выбаршчыкам альтэрнатыўную інфармацыю.
Аднак па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, большасць кандыдатаў у дэпутаты не праявіла жадання ўдзельнічаць у дэбатах. Па дадзеных крыніцы з тэлеканала СТВ, каля 15% праўладных кандыдатаў адмовіліся нават ад пяціхвіліннага выступу, передае прэс-служба АГП.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма