Рэчыцкі райвыканкам цэлы пасёлак аднёс не да той акругі
Рэчыцкі райвыканкам апублікаваў рашэнне, у якім гарадскі пасёлак Зарэчча аднёс да Хойніцкай выбарчай акругі. Рашэнне падпісалі старшыня райвыканкама Пётр Шостак і кіраўнік справамі райвыканкама Сяргей Сташук. Насамрэч пасёлак Зарэчча ўваходзіць у Рэчыцкую выбарчую акругу.
У сваім рашэнні № 1825 аб месцах для перадвыбарчай агітацыі Рэчыцкі райвыканкам запісаў гарадскі пасёлак Зарэчча Рэчыцкага раёна ў Хойніцкую выбарчую акругу. Рашэнне апублікавана ў рэчыцкай дзяржаўнай газеце “Дняпровец”.
Падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў частка Рэчыцкага раёна сапраўды ўваходзіць у Хойніцкую выбарчую акругу № 47. Аднак Зарэчча знаходзіцца ў Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44. Гэта вызначана ў Пастанове Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь № 19 ад 19 чэрвеня 2012 г. (апублікавана ў дзяржаўнай газеце “Беларусь сегодня” 20 чэрвеня). У рэчыцкім райвыканкаме на час прыняцця рашэння (6 жніўня) пра гэта, відавочна, не ведалі.
За час, прайшоўшы
з 7 жніўня, дня апублікавання рэчыцкага рашэння з памылкай, ніякага выпраўлення на старонках афіцыйнай
газеты не з’явілася.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма