Барысаў: Міхаіл Васільеў аспрэчвае рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе
Прэтэндэнт на кандыдацтва па Барысаўскай сельскай выбарчай
акрузе № 63 Міхаіл Васільеў аспрэчвае рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе.
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў падаў скаргу ў Вярхоўны суд адносна ўчорашняга рашэння Цэнтральнай выбарчай камісіі аб адмове яму ў рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў.
Нагадаем, што ў якасці прычыны адмовы прадстаўнікі ЦВК назвалі тое, што ў дэкларацыі аб даходах Васільеў не пазначыў наяўнасці прычэпа да аўтамабіля.
"Закон адзіны для ўсіх, нават для Ярмошынай з Лазавіком, - кажа Васільеў. - Хай яны паспрабуюць праехацца на маім прычэпе!".
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма