Баранавічы: міліцыя праводзіць праверку па справе фальсіфікацыяў АВК №5
29 жніўня назіральнік Сяржук Гоўша атрымаў адказ з Цэнтральнай выбарчай каміісіі за подпісам Лідзіі Ярмошынай, дзе паведамляеца, што яго заява ад 22 жніўня разгледжана і зараз Гарадскім аддзелам унутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама праводзіцца праверка па інфармацыі аб нібыта меўшай месца фальсіфікацыі пратакола першага паседжання АВК №5.
Пра вынікі праверкі назіральнік будзе праінфармаваны ГАУСам.
- Я не толькі пісаў у ЦВК, але і асабіста сустракаўся са старшынёй камісіі Лідзіяй Ярмошынай, прадставіў ёй дакументы аб фальсіфікацыі пратакола №1 і распавёў пра несумленную дзейнасць старшыні гэтай акруговай камісіі Таццяны Латышавай. Зразумела, што я не спадзяюся на аб’ектыўную і справядлівую праверку працы АВК № 5 таму, што міліцыя і пракуратура робяць усё магчымае, каб парушальніцу закону апраўдаць у вачах грамадскасці, - адзначае Сяргей Гоўша.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма