Слонім: апазіцыйнага кандыдата шантажуюць старымі ўлёткамі
Івана Шэгу, кандыдата ў дэпутаты ад партыі БНФ па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, 30 жніўня позвай выклікалі ў Слонімскі РАУС. Там яго абвінавацілі ў тым, што яшчэ да рэгістрацыі ў якасці кандыдата ён расклейваў свае перадвыбарчыя ўлёткі, якія распаўсюджвае і цяпер.
Спадару Шэгу паказалі гэтыя ўлёткі - аказалася, што іх ён надрукаваў яшчэ два гады таму, калі балатаваўся на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
На думку Івана Шэгі, сёння нехта займаецца правакацыйнымі справамі, расклеваючы такія ўлёткі. “Тым самым невядомыя асобы хочуць дамагчыся, каб я атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі. Таму я адразу ў міліцыі напісаў заяву, каб супрацоўнікі Слонімскага РАУС правялі раследаванне, разабраліся з гэтымі правакацыямі і пакаралі тых, хто гэтым займаецца”, — паведаміў кандыдат Іван Шэга.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма