Орша: законныя дзеянні АВК дазволіла кандыдату толькі праз скандал
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 Мікалай Петрушэнка зайшоў у акруговую камісію, каб атрымаць інфармацыю аб памеры гадавога даходу сваіх канкурэнтаў па акрузе. Інфармацыя гэтая зусім не з'яўляецца сакрэтнай і ў адпаведнасці з заканадаўствам падлягае абавязковаму апублікаванню. Аднак камісія адмовілася паведаміць Мікалаю Петрушэнку гэтыя дадзеныя.
Палічыўшы адмову незаконнай, кандыдат напісаў скаргу і дастаў фотаапарат, каб сфатаграфаваць для сябе напісаны ім тэкст скаргі. Па словах Мікалая Сямёнавіча, дзяжурны сябра акруговай камісіі Ірына Лысенка пабялела і дрыготкімі рукамі пачала вырываць у яго фотаапарат, паўтараючы пры гэтым, што фатаграфаваць тут забаронена. Абураны кандыдат сказаў, што зараз выйдзе на праезную частку і перакрые ў знак пратэсту аўтамабільны рух. Канфлікт быў вырашаны толькі пасля з'яўлення намесніка старшыні камісіі - кіруючай справамі Аршанскага гарвыканкама Іны Хамутоўскай, якая дазволіла Петрушэнку зрабіць фотаздымак.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма