Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачалі працу ў Салігорскім рэгіёне
Прадстаўнікі назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ правялі шэраг сустрэчаў у Салігорскім рэгіёне. Яны сустрэліся як з афіцыйнымі асобамі, так і з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці.
Назіральнікі ад АБСЕ ужо змаглі пабачыцца са старшынямі салігорскіх акруговых камісіяў Таццянай Ярота ды Ганнай Ермалінскай, а таксама з прадстаўніком Беларускага Хельсінкскага камітэту ў Салігорску Леанідам Мархоткам. Па словах назіральніка, прадстаўнікі АБСЕ цікавіліся хадою выбарчай кампаніі на дадзеным этапе і яе адрозненнямі ад папярэдніх выбараў 2010 году.
У бліжэйшых планах назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на Салігоршчыне сустрэчы з праўладнымі ды апазіцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты, а таксама з прадстаўнікамі дзяржаўных ды незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма