У Оршы будзе вуліца Якава Навуменкі?
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 і яго каманда прапанавалі ўвекавечыць у Оршы памяць Народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі.
Трагічная вестка аб гібелі вядомага дзеяча культуры, народнага артыста Якава Навуменкі ўскалыхнула жыхароў Оршы. У гэтым горадзе ён нарадзіўся і вырас, тут вучыўся, неаднаразова прыязджаў, ужо будучы вядомым артыстам.
Орша павінна шанаваць памяць сваіх знакамітых землякоў, - лічаць у камандзе кандыдата ў дэпутаты Канстанціна Анташкевіча. Ён і яго прыхільнікі вылучылі ідэю назваць адну з вуліц Оршы імем Якава Навуменкі. Для гэтага прапануецца пераназваць вуліцу 2-ю Лейтэнанцкую. З аднаго боку, гэта назва не ўяўляе якой-небудзь гістарычна-культурнай каштоўнасці, а з другога, у горадзе ўжо ёсць 1-ая Лейтэнанцкая, а таксама 1-ы і 2-і Лейтэнанцкія завулкі. Імя Якава Навуменкі, несумненна, для аршанцаў уяўляе вялікую каштоўнасць.
Каманда Анташкевіча ў бліжэйшыя дні плануе сабраць подпісы жыхароў 2-ой Лейтэнанцкай аб згодзе на перайменаванне вуліцы і накіраваць іх для прыняцця рашэння ў Аршанскі гарадскі савет дэпутатаў і гарвыканкам.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма