Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Сайт Рэчыцкага райвыканкама: “аператыўнасць” з інтэрвалам у паўмесяца

Ужо адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і вядзецца перадвыбарчая агітацыя, а сайт Рэчыцкага райвыканкама паведамляе аб пачатку праверкі дакументаў на вылучэнне кандыдатаў, што было паўмесяца таму.

Акруговыя выбарчыя камісіі сваіх сайтаў не маюць. Аднак Выбарчы кодэкс абавязвае органы ўлады садзейнічаць выбарчым камісіям. Ды ці заўсёды за банерамі пра выбары-2012 змяшчаецца своечасовая афіцыйная інфармацыя?

Так, 31 жніўня на старонцы “Выбары 2012” сайта Рэчыцкага райвыканкама Гомельскай вобласці – пастановы і паведамленні Цэнтральнай выбарчай камісіі, абласнога і раённага выканкамаў. Ёсць і інфармацыя Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі. Апошняя – за 14 жніўня: пра праверку дакументаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты (і чамусці змешчаная двойчы).

Між тым, праверка дакументаў была завершана да 13 жніўня, кандыдаты зарэгістраваны яшчэ 22 жніўня і ўжо вядуць агітацыю. Наўрад ці можна лічыць, што сайт выканкама своечасова інфармуе пра ход выбарчай кампаніі, калі інфармацыя на ім не абнаўляецца паўмесяца. Ці выбары проста нікога не цікавяць?

На здымку: сайт Рэчыцкага райвыканкама, 31 жніўня. Апошняя інфармацыя акруговай выбарчай камісіі – за 14 жніўня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма