Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Жодзіна: кандыдат ад ЛДПБ зняўся з выбарчай гонкі

30 жніўня на экстрана скліканым паседжанні Жодзінскай акруговай выбарчай камісіі была разгледжана заява кандыдата ад ЛДПБ Аляксандра Чарапка, які папрасіў ануляваць ягоную рэгістрацыю з простай фармулёўкай - «у сувязі з сямейнымі абставінамі».

Камісія адзінагалосна прагаласавала за прызнанне адзначанай у заяве падставы ўважлівай і прыняла рашэнне ўнесці неабходныя змены ў выбарчыя бюлетэні. Цяпер у іх будзе ўжо не 3, а ўсяго 2 кандыдаты: вылучэнцу ад шматтысячнага жодзінскага БелАЗу будзе супрацьстаяць кандыдат ад КПБ... 

Варта адзначыць, што 29 жніўня, за дзень да сыходу з выбарчай дыстанцыі кандыдата ад ЛДПБ, інфармацыю аб ягонай рэгістрацыі ўжо паспелі надрукаваць усе мясцовыя газеты.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма