Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Рыгор Грык абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе

  • Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч
    Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Баранавіцкі прэтэндэнт у дэпутаты Рыгор Грык, якому адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, 30 жніўня падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне АВК Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 і ЦВК. Адмова ў рэгістрацыі грунтавалася на сцверджанні аб выяўленых несапраўдных подпісах (18%). Рыгор Грык катэгарычна не пагадзіўся з такім рашэннем АВК № 5 і 25 жніўня накіраваў скаргу ў ЦВК, далучыўшы да яе 29 заяваў, у якіх выбаршчыкі пісьмова пацвердзілі, што дата і подпісы пастаўлены імі асабіста. ЦВК падтрымала рашэнне акруговай камісіі аб нерэгістрацыі Рыгора Грыка кандыдатам.

– Я вырашыў звярнуцца ў Вярхоны суд. Да сваёй скаргі я прыклаў 29 заяваў выбаршчыкаў, у якіх яны пацвярджаюць, што правяраючыя сябры АВК № 5 свядома ўводзілі іх у зман пры праверцы падпісных лістоў, – патлумачыў Рыгор Грык.

Рыгор Грык просіць Вярхоўны суд разглядзець яго скаргу і адмяніць рашэнні АВК № 6 і ЦВК і зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма