Пасля цэнзуры у раённай газеце выступ кандыдата значна зменшыўся
Як распавёў кандыдат ад АГП па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандр Кабанаў, яго перадвыбарчы артыкул “Лукашэнка і яго сістэма – гэта тупік. Выхад з тупіка – сумленныя выбары” пасля здачы ў Бярозаўскую раённую газету “Маяк” перацярнеў значныя змены.
Новапрызначаны рэдактар газеты Аляксандр Іваноў сказаў, што артыкул не будзе надрукаваны, калі Кабанаў не пагодзіцца на выдаленне трох абзацаў. У першым з іх утрымліваўся заклік да людзей не ісці на выбары, у другім – паведамленне аб тым, што Кабанаў будзе здымацца з выбараў, у трэцім быў лозунг: “Калі вы хочаце сумленных выбараў, не бярыце ўдзелу ў несумленных”. Вопытны ў такіх справах рэдактар Іваноў аргументаваў забарону тым, што назіральны савет за выбарамі прыняў пастанову не прапускаць такія выказванні. Довады Кабанава ў абарону свайго артыкула рэдактарам не былі прынятыя. Кабанаву нічога не заставался рабіць, як пагадзіцца - пры ўмове захавання назвы артыкула і паўтору гэтага сказу ў тэксце.
Пасля рэдактар раёнкі прапанаваў кандыдату напісаць заяву, што той не супраць такой цэнзуры.
Аляксандр Кабанаў папярэдзіў рэдактара, што, калі “куратары” з райвыканкама выкінуць і гэты выраз, ён здыме артыкул наогул. Пра час публікацыі артыкула Аляксандр Іваноў не паведаміў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма