Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Праўладны кандыдат па Горацкай акрузе адмовіўся ад дэбатаў

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе № 82, дэкан агранамічнага факультэта БДСГА, Міхаіл Волкаў напісаў у акруговую камісію заяву пра адмову ад удзелу ў дэбатах. Пра паведаміла незалежны назіральнік пры акруговай камісіі Галіна Будная.

“Я была здзіўлена такім рашэннем Міхаіла Волкава, - кажа Галіна Будная. – Я асбіста прысутнічала на паседжанні акруговай камісіі 22 жніўня, калі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты былі зарэгістраваныя Міхаіл Волкаў і яго апанент Андрэй Юркоў. Тады абодва прэтэндэнты напісалі ў камісію пісьмовыя заявы аб згодзе ўдзельнічаць у тэледэбатах, а тут знянацку Волкаў сваё рашэнне мяняе. Што паслужыла для гэтага чыннікам, альбо, магчыма, хтосьці даў кандыдату такую параду, я не ведаю”.

Многія з прадстаўнікоў грамадскасці Магілёўскай вобласці адзначаюць, што падчас выступаў па абласным радыё і тэлебачанні незалежны кандыдат Андрэй Юркоў выглядаў значна больш упэўнена за свайго апанента. Андрэй Юркоў вылучыўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе № 82 шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, ён карыстаецца падтрымкай Руху “За свабоду”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма