Ілжэсведка па справе праваабаронцы вылучана ў Савет Рэспублікі
Баранавіцкая газета “Наш край” 30 жніўня паведаміла, што адбылося сумеснае пасяджэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і прэзідыюма гарадскога Савета дэпутатаў, на якім было разгледзена пытанне аб вылучэнні кандыдата ў Савет Рэспублікі НС РБ. У верхнюю палату парламента адзінагалосна вулучана Кухарская Людміла Анатольеўна, 1968 года нараджэння, старшыня прафкама Баранавіцкага баваўнянага камбіната.
Спадарыня Людміла Кухарская з’яўляецца таксама сябрам акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5. Менавіта яна сведчыла ў гарадскім судзе, што назіральнік і праваабаронца Сяргей Гоўша брыдкасловіў на адрас сяброў камісіі 23 ліпеня. Аднак, у выніку праслухоўвання запісу ў судзе ніхто з прысутных так і не пачуў брыдкаслоўя праваабаронцы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма