Брэст: суд падтрымаў забарону пікету “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”
Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека, які спрабаваў аспрэчыць рашэнне мясцовых уладаў пра забарону пікету пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.
Падставай для забароны гэтага мерапрыемства Брэсцкім гарвыканкамам з’явілася тое, што ў дзень, на які быў заяўлены пікет, на стадыёне “Лакаматыў” (ён пазначаны як пляцоўка для правядзення масавых акцый у горадзе) запланавалі футбольны матч. Аднак У ладзімір Вуек перакананы, што адмова была беспадстаўная і спартовае спаборніцтва ніяк не замінала таму, каб адбыўся пікет. “Галоўная прычына ў тым, якой тэме была прысвечана акцыя, - лічыць кіраўнік абласной арганізацыі АГП. – Наша партыя паслядоўна выступае за правязенне свабодных і дэмакратычных выбараў у краіне. Аднак, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка, не варта спадзявацца ні на сапраўдныя выбары, ні на справядлівы разгляд скаргаў у беларускіх судах, якія зараз не з’яўляюцца незалежнымі”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма