Гродзеншчына: райвыканкамы не зацікаўлены кандыдатамі ў дэпутаты
Сайты райвыканкамаў Ваўкавыска, Зэльвы, Слоніма, Іўя і Ліды спынілі інфармаванне пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Так, апошняя інфармацыя пра выбары на сайце Ваўкавыскага райвыканкама змешчана 10 жніўня, паведамляецца пра рашэнне райвыканкама № 594 “Аб перадвыбарчай агітацыі”. Месяц не абнаўляецца інфармацыя пра выбары на сайце Зэльвенскага райвыканкама. Апошняя інфармацыя паведамляе пра месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія будуць арганізоўваць кандыдаты ў дэпутаты. А на сайце Слонімскага райвыканкама апошняе паведамленне запрашае 20 ліпеня ў кабінет № 417 на паседжанне Слонімскай выбарчай акругі № 58 па рэгістрацыі кандыдатаў. На сайце Лідскага райвыканкама наогул толькі шэсць першых інфармацый пра выбары. Апошняя з іх - паведамленне пра месцы для перадвыбарчай агітацыі. Тое самае назіраецца і на сайце Іўеўскага райвыканкама.
З сямі райвыканкамаўскіх сайтаў - Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Слонімскага, Дзятлаўскага, Навагрудскага, Іўеўскага і Лідскага - пра кандыдатаў у дэпутаты паведамляюць толькі два, Дзятлаўскі і Наваградскі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма