Жлобін: дзеючы дэпутат райсавета зняўся з выбараў на карысць старшыні райвыканкама
Кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Ігар Чарняўскі, вылучаны ад працоўнага калектыву Беларускага металургічнага завода, зняўся з перадвыбарнай гонкі на карысць іншага кандыдата - старшыні Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка. Пра гэта Ігар Чарняўскі заявіў, выступаючы па беларускім тэлебачанні.
Кандыдат Чарняўскі, які да таго ж з’яўляецца дзеючым дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, патлумачыў сваё рашэнне тым, што Апанасюк з’яўляецца больш дасведчаным чалавекам, а яму самому хапае працы ў мясцовым Савеце.
Такім чынам, на Жлобінскай выбарчай акрузе застаюцца тры прэтэндэнты на дэпутацкі мандат - старшыня мясцовага райвыканкама Леанід Апанасюк, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Камароў і прадстаўнік “Справядлівага свету” Валеры Рыбчанка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма