На Палессі назіральнікі АБСЕ сустракаюцца з суб’ектамі выбарчага працэсу
Доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ АБСЕ Лое Легранж і Ханс Като Хадл пачалі сваю працу ў Палескім регіёне, у сферу іх дзейнасці ўваходзяць гарады Пінск, Столін, Лунінец. Каб скласці аб’ектыўную карціну аб праходзячых у Беларусі выбарах, назіральнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі ўлады, з кандыдатамі ў дэпутаты, з журналістамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Прысутнічалі яны і на паседжаннях акруговых камісіяў. Па словах спадара Ханса Като Хадла, пакуль усе суб’екты выбарчага працэсу з ахвотай ідуць на кантакт і дзеляцца неабходнай інфармацыяй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма