Пінск: чыноўнік заявіў, што вынік выбараў залежыць ад настаўнікаў
Газета “Полесская правда” у № 70 ад 1 верасня надрукавала інтэрвью “Выхаваць грамадзяніна” з намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама Іванам Багатка. Чыноўнік распавёў пра тое, як добра падрыхтавалася Піншчына да новага навучальнага году, а напрыканцы заявіў аб залежнасці выніку выбараў ад супрацоўніцтва настаўнікаў і вертыкалі. Прыводзім цытату цалкам:
“ … Мы находимся в преддверии важнейшей политической кампании. Все вы знаете, что 23 сентября состоятся выборы депутатов Палаты представителей Народного собрания Республики Беларусь пятого созыва. От совместной работы органов власти и учительского состава учебных заведений района будет зависеть исход этого мероприятия».
Вось толькі ў чым заключаецца залежнасць вынікаў выбараў ад настаўніцкага складу – чыноўнік не ўдакладніў.
Нагадаем, большасць складу ўчастковых камісій у рэгіёне – настаўнікі і выкладчыкі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма